Яна ведала, чым усё скончыцца
Рамантычныя казачнікі пішуць ману
Яна памылася, апранулася, заплюшчыла вочы
І паклалася ў труну

І прыйшоў Голад. І прыйшла Смага
Захацелася "Прымы". Захацелася каньяку.
І прыйшлі дзеці: "Ма, табе блага?"
А муж усміхнуўся і паціснуў руку.

У яго за сьпінай даўно былі крылы
З нагавіцы раз-пораз вызіраў белы край
І яны жылі яшчэ доўга і міла
І ён штоночы вадзіў яе ў рай


(с) Вера Бурлак