воскресенье, 27 июля 2008
ой, все, у меня начинается истерия от глобального незнания билетов на завтра....
я боюсь.. психоделические рассказы Адама Глобуса по билету "современная белорусская проза" кушают остатки мозга. после сочинения на тему "престиж профессии журналиста" их в моей голове и так мало...
по белорусски.. если поймете-читайте
Чорныя адмычкі
Хлопец вярнуўся з ліцэю, кінуў бацькам, якія збіраліся палуднаваць, “прывітанне” і прайшоў у свой пакойчык. Там яго напаткала поўная неспадзяванка. За ягоным кампутарам, на ягоным крэсле сядзеў чалавек у скураной куртцы з бабровым каўняром. Каб на вуліцы не стаяла ліпеньская задуха, скуранка не выглядала б так недарэчна. А каб мужчына не нагадваў абліччам бацьку хлопца, той бы адразу закрычаў з перапалаху. Хлопец не закрычаў, а павольна спінаю наперад выйшаў з пакойчыка. Акрамя скуранкі, яшчэ адна рэч моцна ўразіла хлопца. Незнаёмец пакручваў у руцэ вялікаватае сталёвае кальцо з Чорнымі адмычкамі. Адмычкі яшчэ дробна пазвоньвалі, калі хлопец запытаўся ў маці з бацькам: “Хто гэта ў нас?” – “Дзе?” – бацкі, відавочна, не разумелі пытання. “У маім пакоі, за маім кампутарам сядзіць і палясквае Чорнымі адмычкамі!” Бацькі зайшлі ў сынаў пакой, але чалавека ў скуранцы тамака ўжо не было. Ні маці ні бацька не паверылі б сыну, каб не кальцо з Чорнымі адмычкамі. Яно ляжала на крэсле. “Такі інструмант нават з анёла можа зрабіць кватэрнага злодзея!” – кінуў заўвагу бацька. Хлопец спакусіўся і ўзяў Чорныя адмычкі. “Лепш бы ты іх не чапаў!” – пачала ўшчуваць маці. “Я толькі пагляджу, якія яны ў справе…” У кватэры не знайшлося ніводнага замка, які б мог супрацьстаяць Чорным адмычкам. Нават гадзіннікі разбіраліся і збіраліся тымі адмычкамі на раз-два-тры. “Не ведаю, хто там сядзеў за маім працоўным сталом, але падарунак ён мне пакінуў цудоўны!” – падсумаваў хлопец, скончыўшы тэставанне Чорных адмычак. Папалуднаваўшы з бацькамі, ён зачыніўся ў сваім пакойчыку. Хлапечае ўяўленне пачало выбудоўваць планы адмыканне сейфаў поўных каштоўных рэчаў і каштоўных папер, як ён убачыў у люстэрку чалавека ў скураной куртцы. Незнаёмец пяшчотна пагладзіў бабровы каўнер і жэстам паклікаў хлопца падыйсці да люстэрка. Хлопец хацеў было адмоўна хітнуць галавою, але нейкая сіламоц штурханула яго ў плечы так, што думкі пра супраціў зніклі. “Я тутака выпадкова пакінуў Чорныя адмычкі. Дай іх мне, і ўсё скончыцца добра. Ведаеш, я – тутэйшы дамавік. Без адмычак мне працаваць цяжкавата. Канешне, я магу і праз сцяну прайсці, але куртачка мая скураная хутка папсуецца ад такіх пераходаў. Давай адмычкі! Хутка! Узяў, паднёс і аддаў! Цяпер, ты забудзеш усё, што сягоння бачыў! Бацькі твае гэтаксама забудуцца на ўсё, што сягоння бачылі і чулі!” Хлопец колькі хвілінаў паразглядаў у люстэрку сваё адлюстраванне, а потым гучна сказаў: “Мама, тата, мы палуднаваць збіраемся? Ці не…(с) Адам Глобус”
@темы:
я,
рассказы,
смешное,
уба